Напрыканцы студзеня пракуратуру Петрыкаўскага раёна ўзначаліў саветнік юстыцыі Сяргей Таболіч. Апошнія пяць месяцаў яму давялося не толькі вывучаць сітуацыю ў раёне, але і актыўна ўдзельнічаць у ходзе маніторынгаў і праверак, што праводзяцца пракуратурай.

Напярэдадні прафесійнага свята пракурор раёна расказаў пра шэраг праверачных мерапрыемстваў, якія былі праведзены работнікамі пракуратуры ў працяг існуючай сістэмы кантролю за выкананнем вяршэнства права па ахове законных правоў грамадзян і юрыдычных асоб.

26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры– Асноўная ўвага пракуратурай цяпер, як і штогод, надавалася пра-філактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод жыхароў раёна, стабілізацыі і аздараўленню эканамічнага становішча суб’ектаў гаспадарання, – пазначыў Сяргей Таболіч. – Сёлета вывучана пытанне выканання заканадаўства ў правядзенні закупак пры рэалізацыі дзяржаўных праграм па добраўпарадкаванні і будаўніцтве, якія адбыліся на тэрыторыі раёна летась. У цэлым, прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і райвыканкамам заканадаўства выканана. За-планаваныя пытанні па бягучым і капітальным рамонтах рэалізаваны. Выяўлены адзінкавыя парушэнні, і меры рэагавання па іх прыняты памежнымі службамі – Дэпартаментам фінансавых расследаванняў і Камітэтам дзяржкантролю.

Пракурор таксама пазначыў вынікі праверкі па выкананні заканадаўства пра ваенны прызыў і вайсковую службу. Мэта штогадовага маніторынгу гэтага пытання – не дапусціць ухілення грамадзян прызыўнога ўзросту ад службы ва Узброеных Сілах, а таксама фактаў незаконнага выпадзення іх з прызыўной кампаніі, каб камплектацыя войска была максімальна высокая. Сёлетняя праверка выявіла шэраг недахопаў, у тым ліку і ў дзейнасці медыцынскай службы. Па выніках прыняты меры пракурорскага рэагавання.

У самы разгар пляжнага сезону нельга не абазначыць тэму кантролю пракуратуры за аховай жыцця і здароўя грамадзян у гэты час. Пільная ўвага нададзена падрыхтоўцы месцаў адпачынку з боку раённай выканаўчай улады і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сяргей Уладзіміравіч пасля вывучэння сітуацыі і за папярэднія гады адзначыў, што сёлета ўсе 3 афіцыйныя пляжы ў раёне падрыхтаваны значна лепш, чым у папярэднія гады. Маніторынгам не ўстаноўлены парушэнні ў іх эксплуатацыі. Работа ЖКГ адзначана са станоўчага боку. Прычым, райвыканкам займаецца і пытаннем адкрыцця новых пляжаў. Прынамсці, у 2017 годзе прапанова мясцовай улады пра адкрыццё новага пляжа ў Капаткевічах была прыпынена аблвыканкамам з-за адсутнасці фінансавання. На цяперашні час вырашаецца пытанне пра пашырэнне пляжнай лініі і добраўпарадкаванне тэрыторыі першага гарадскога пляжа.

– Пастаянна вядзецца нагляд за выкананнем заканадаўства па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў насельніцтва і асобна сярод непаўналетніх, – працягвае пералік асноўных задач пракурор раёна. – Трэба адзначыць, што сёлета непаўналетнімі на тэрыторыі раёна не было здзейснена злачынстваў. Але з году ў год прэваліруюць злачынствы, якія кваліфікуюцца па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларцусь – таемнае выкраданне, крадзяжы з домаўладанняў, ручных паклажаў. Асаблівую занепакоенасць выклікае стабільна высокі ўзровень хуліганстваў – артыкул 339 Крымінальнага кодэкса. Хуліганствы часцей накіраваны на пашкоджанне маёмасці, але ёсць і выпадкі нанясення цялесных пашкоджанняў. Такая катэгорыя злачынстваў – адпраўны пункт для ўчынення больш цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 147 – цяжкія цялесныя пашкоджанні і артыкулам 139 – забойства. Паколькі такія злачынствы здзяйсняюцца пераважна ў стане алкагольнага ап’янення, калі чалавек не кантралюе свае сілы і эмоцыі, гэта можа прывесці да цяжкіх наступстваў.

У пераліку прафілактычных мер, якімі аперыруе пракуратура ў гэтым пытанні, Сяргей Уладзіміравіч назваў маніторынг работы добраахвотных дружын, патрульна-паставой службы аддзела ўнутраных спраў, апорных пунктаў аховы правапарадку пры сельскіх Саветах. Напачатку чэрвеня ў раёне таксама была праведзена каардынацыйная нарада пад кіраўніцтвам пракуратуры, з удзелам прадстаўнікоў раённага аддзела Следчага камітэта, райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў па пытаннях прафілактыкі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, звязаных з пасягальніцтвам на жыццё і здароўе грамадзян. Там агавораны праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі, прыняты адпаведныя рашэнні і пазначаны мерапрыемствы.
– Напярэдадні прафесійнага свята жадаю калектыву пракуратуры бадзёрасці духу і паслядоўнасці ў справах. Шчыра дзякую тым, хто прысвяціў сваё прафесійнае жыццё нашай службе. Мы будзем захоўваць і памнажаць традыцыі, закладзеныя вамі. Няхай у нашай працы будзе як мага больш светлых момантаў. Дабрабыту і працвітання ўсім!

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о