24 і 25 лістапада ў Калінкавічах прайшоў турнір па міні-футболе сярод хлапчукоў 2009 года нараджэння, прысвечаны памяці А. П. Білана.

24 і 25 лістапада ў Калінкавічах прайшоў турнір па міні-футболе сярод хлапчукоў
Удзельнікамі турніру сталі 6 каманд. Па дзве каманды прадаставілі школы алімпійскага рэзерву Калінкавіч і Мазыра, адну – ДЮСШАР Ельска.
Нягледзячы на тое, што да месца правядзення спаборніцтваў нашым юным футбалістам даводзілася дабірацца штодзень з Петрыкава, а ў склад каманды ўвайшла толькі палова з магчымага для ўдзелу, у першы дзень каманда разграміла сапернікаў з Калінкавічаў з лікам 7:0, а на наступны дзень абыграла ельскіх футбалістаў – 3:0 і каманду з Мазыра – 2:1. Прычым вырашальны другі гол мазырскай камандзе “Палессе” рабяты ў складзе ўдарнай пяцёркі Аляксандра Ахрамовіча, Уладзіслава Руднічэнкі, Дзмітрыя Рабушка, Данііла Каленіка і Глеба Шабалтаса забілі на апошніх хвілінах трэцяй гульні.
Трэба аддаць належнае рабятам за праяўленне найлепшых якасцяў спартсменаў. Сваёй гульнёй і воляй да перамогі яны прывялі ў захапленне не толькі шматлікіх гледачоў на трыбунах, а і сапернікаў па спаборніцтвах і іх трэнераў.

Міхаіл СУХАРЭНКА, трэнер-выкладчык па футболе ДЮСШ.
Фота.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о