11 лістапада стартаваў раённы этап Сезона гульняў сярод школьных каманд КВЗ “У будучыню з усмешкай”. Гульні КВЗ будуць працягвацца па люты наступнага года.

У мінулую суботу ў актавай зале сярэдняй школы № 2 прадстаўляла візітную картку “КВЗ збірае сяброў” 21 каманда. Сёлета гульні праводзяцца па алімпійскай сістэме – на выбыванне. Рашэннем журы да наступнага этапа – СТЭМ “Сказка ложь, да в ней намёк” і гумарыстычнага агучвання мультфільма, які пройдзе 2 снежня ў сярэдняй школе № 1 – будуць дапушчаны 13 каманд. А каманды гімназіі, сярэдняй школы № 1 і раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прызнаны пераможцамі першага этапа і будуць прадстаўляць свае візітоўкі на абласным конкурсе каманд КВЗ.

Як паведамілі ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей  і моладзі, які з’яўляецца арганізатарам гульняў, трэці этап гульняў КВЗ – музычны фрыстайл “Ничего на свете лучше нету” і біятлон “Капітанскі конкурс” – мяркуецца правесці ў гімназіі 13 студзеня. Фінальныя гульні пройдуць 17 лютага ў раённым Доме культуры, дзе да ўзнагароджання далучыцца раённы камітэт БРСМ.

IMG_5692_1 IMG_5629_1

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о