Як паведамілі ў райвыканкаме, 20 красавіка на Петрыкаўшчыне аб’яўлены суботнік. У гэты дзень калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў пашчыруюць на добраўпарадкаванні падведамасных тэрыторый, месцах гісторыка-культурных каштоўнасцяў, баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый населеных пунктаў.

Па падрыхтоўцы і правядзенні ў Петрыкаўскім раёне рэспубліканскага суботніка створана працоўная група.

Пастановай Саўміна грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на спецыяльны рахунак Петрыкаўскага райвыканкама ў ЦБУ 320 філіяла 317 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, УНП 400065489, БІК AKBBBY21317, р/р BY03AKBB36414260002413300000.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о