Дзеці ў піянерскіх гальштуках сёння – хутчэй рэдкасць на вуліцах горада. У вёсках іх можна сустрэць значна часцей. І гэта не таму, што піянераў не стала, а таму, што некалі галоўны іх атрыбут перайшоў у разрад элемента для ўрачыстасцяў, а не для паўсядзённасці.

19 мая – Дзень піянерскай дружбыПіянерскія дружыны цяпер плённа працуюць ва ўсіх 23 школах горада і раёна, гімназіі. Пра гэта расказала старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Юлія Грыгор’ева.

– Толькі новыя формы работы могуць быць цікавыя сучаснаму дзіцяці, – пазнаёміла з асаблівасцямі сучаснай піянерыі загадчык аддзелам раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. – Таму ў спісе важных і яркіх па-дзей штогод, і гэты навучальны перыяд не выключэнне, – квэсты, прафгульні, чырлідынг, акцыі, марафоны. Тэхнічнае забеспячэнне дазваляе піянерскім дружынам трансліраваць падзеі анлайн, дзяліцца сваімі перамогамі і пераймаць эстафеты важных спраў ад дружыны да дружыны. І гэта форма работы асабліва актуальнай стала ў апошнія месяцы, калі раённаму савету БРПА давялося многія мерапрыемствы перанесці ў сеціва. Да нашага свята плануецца вялікі анлайн-форум, дзе будуць падве-дзены вынікі працы піянерскіх дружын за год, вызначаны лепшыя, названы пераможцы конкурсаў і фестываляў. Жыццё сённяшніх піянераў цікавае і поўнае падзей. Сведчанне таму – жаданне 14-гадовых падлеткаў (узрост выхаду з арганізацыі) застацца піянерамі і надалей. Такое жаданне, напрыклад, выказалі навучэнцы Конкавіцкага сада-школы. Піянеры з сярэдняй школы № 2 прадстаўлялі наш раён на абласным конкурсе “Піянерскі квіз”. Бабуніцкая дружына штогод становіцца пераможцай рэспубліканскіх завочных конкурсаў. А піянеры з Капаткевіцкай і Мышанскай школы ўдала папулярызуюць сваю дзейнасць праз школныя выданні газет. І гэта толькі некаторыя з па-дзей, што напаўняюць будні нашых актывістаў.

Трывалыя традыцыі той піянерскай арганізацыі імя Леніна, адаптаваныя пад сучаснае дзіця, працягваюць сваё існаванне. Цімураўскія атрады, якія цяпер часцей называюцца валанцёрскімі, не згубілі сваёй асноўнай функцыі. Маштабная акцыя “Зрабі свет чышчэйшым” набірае масавасць летам. Сродкі ад сабранай макулатуры і металалому пералічваюцца для рэспубліканскіх і абласных акцый. Агульная важная справа: штогод піянеры прымаюць удзел у аказанні дапамогі сацыяльным аб’ектам, сёлета гэта быў рэабілітацыйны цэнтр пад Гомелем. Заўсёды пад Новы год, сабраўшы кнігі для шматдзетных і прыёмных сем’яў у час акцыі “Цуды на Ражство”, піянеры прыносяць свята ў іх дамы. Захавалася і традыцыя шэфства над меньшым звяном БРПА – “акцябратамі”. Гульня “Пароль: акцябронак!” важны этап, у якім прымае ўдзел кожная дружына, кожны піянер. А ўрачыстасці з нагоды пераходу з малодшага звяна, акцябрат, у піянеры, у многіх школах так і засталіся з прысягай піянера, агучваннем законаў піянерскай арганізацыі.

– Піянеры поўнасцю ўключаны ў работу раённага Савета старшакласнікаў, расказала куратар гэтага аб’яднання метадыст раённага цэнтра творчасці Ірына Рамашэўская. – Многія дружыны маюць трывалыя традыцыі, якія дазволілі нам некалі паспяхова стварыць савет старшакласнікаў і даць магчымасць яму плённа працаваць. На піянерскіх справах, акцыях, марафонах растуць сённяшнія лідары.

Алена БРУЦКАЯ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о