Гарманічная асоба фарміруецца ў паспяховай сям’і, дзе пануюць любоў, клопат, узаемапавага і давер. Аднак ва ўсе часы існавала праблема гвалту ў сям’і. Колькасць пацярпелых ад жорсткага абыходжання ў сям’і сапраўды ацаніць не ўяўляецца магчымым з прычыны таго, што па дапамогу звяртаецца толькі частка пацярпелых, многія ж аддаюць перавагу “не выносіць смецце з хаты”. Паводле даследаванняў, праведзеных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, каля 35% жанчын у свеце пацярпелі ад фізічнага або сексуальнага гвалту ад інтымнага партнёра. Пагадзіцеся, лічба ўражвае.

19 чэрвеня – Міжнародны дзень барацьбы з  сексуальным насіллем
Дамашняе насілле – гэта эпізоды фізічнай, сексуальнай або эмацыйна-псіхалагічнай абразы, якія сістэматычна паўтараюцца з мэтай кантролю і выклікання пачуцця страху. Ахвярай можа стаць любы член сям’і, але часцей за ўсё пакутуюць дзеці, жанчыны і пажылыя людзі. Самымі частымі прычынамі гвалту ў сям’і становяцца злоўжыванне алкаголем або наркатычнымі рэчывамі, эканамічныя цяжкасці, правакацыйныя паводзіны ахвяры, залежнасць ахвяры ад агрэсара, беспрацоўе, псіхалагічныя і псіхічныя праблемы гвалтаўніка.
Насілле ў сям’і з’яўляецца ве-лізарнай сацыяльнай праблемай, бо без непрыемных наступстваў не абыходзіцца ні адзін выпадак жорсткага абыходжання. Кожнага пацярпелага ад дамашняга гвалту ў большай ці меншай ступені, але абавязкова закране пагаршэнне псіхічнага здароўя. Нярэдкія трагічныя наступствы: смерць або інвалідызацыя ахвяры ў выніку збіцця, альбо гвалтаўніка ў выніку рэакцыі ў адказ ахвяры, альбо самагубства пацярпелага.
У выніку рэгулярнага паўтарэння эпізодаў гвалту (а часта досыць і адзінкавага выпадку) развіваецца сур’ёзны псіхічны стан, званы посттраўматычным стрэсавым расстройствам, сімптомы якога наступныя:
– хранічнае пачуццё віны;
– так званы “флэшбэк-сіндром”, калі ўвесь час урываюцца ў свядомасць успаміны пра моманты псіхатраўміруючай падзеі;
– розныя псіхасаматычныя праявы (сэрцабіцце, потлівасць, боль за грудзінай, цяжкасць дыхання) і канверсіі (сутаргавыя прыступы, страта адчувальнасці, паралічы);
– пасіўная жыццёвая пазіцыя, атрыманне некаторай выгады ў выніку свайго становішча, напрыклад, спагадлівай увагі навакольных;
– пастаянная слабасць, санлівасць, імкненне да спакою, цяжкасць канцэнтрацыі ўвагі;
– дэпрэсіўная ці трывожная рэакцыя, схільнасць да самагубства;
– паводніцкія адхіленні – злоўжыванне алкаголем або наркотыкамі, бязладныя палавыя сувязі, імпульсіўныя паводзіны;
– парушэнні сну (бессань, кашмары);
– у цяжкіх выпадках магчыма развіццё псіхатычных сімптомаў (галюцынацый, вар’яцкіх ідэй).
Вы ахвяра гвалту? Што рабіць?
Звярніцеся за дапамогай. Пазваніце па тэлефоне агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга насілля (8-801-100-8-801). У выпадку такіх дзеянняў над непаўналетнімі звяртайцеся па тэлефоне даверу кругласутачнай лініі экстраннай псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў (8-017-246-03-03). Звярніцеся ў праваахоўныя органы або медыцынскую ўстанову.
Не саромейцеся пайсці за псіхалагічнай, псіхатэрапеўтычнай або псіхіятрычнай дапамогай – ні адзін выпадак гвалту не абыходзіцца без наступстваў для псіхічнага здароўя.
Разарвіце кантакт з агрэсарам, будзьце пры гэтым рашучыя. Ведайце, што такія меркаванні як “лепш такі бацька, чым без бацькі”, “я адна прападу”, “у яго цяжкі перыяд, ён выправіцца”, “я сама вінаватая, справакавала” з’яўляюцца самападманам. Не паддавайцеся маніпуляцыям: гвалтаўнікі даволі часта пагражаюць скончыць жыццё самагубствам, звяртаюцца да пачуцця жалю або ўздзейнічаюць на ахвяру з дапамогай яе нізкай самаацэнкі (“каму ты патрэбна”). Толькі ў адзінкавых сітуацыях у выпадку наяўнасці крытыкі да няправільных паводзінаў агрэсара, магчымасці прадуктыўнага дыялогу, згоды працаваць з сямейным псіхатэрапеўтам магчыма захаванне адносін.

Алена САПОНЕНКА,
урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о