18-19 студзеня прайшоў чэмпіянат гомельскай вобласці па алімпійскім таэквандо ў Светлагорску.
Першыя месцы ў асабістым заліку занялі Паліна Савошка, Андрэй Корбут, Сцяпан Герасіменка і Улад Крупа. На другіх месцах апынуліся Канстанцін Адаменка і Крысціна Верамеева, трэцімі сталі Уладзіслаў Ян і Міша Казырэнка. Пераможцы атрымалі дыпломы.
Віншуем спартсменаў з поспехамі, жадаем не спыняцца на дасягнутым, бо супернікі не дрэмлюць!

У Светлагорску прайшоў чэмпіянат гомельскай вобласці па алімпійскім таэквандо
Міхаіл Сыцько

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о