17 кастрычніка завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

17 кастрычніка завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Акруговая выбарчая камісія Жыткавіцкай выбарчай акругі № 39 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання:

ГАРЭЛАВУ Жанну Валяр’янаўну, 1 лістапада 1970 года нараджэння, дырэктара Дзяржаўнай установы адукацыі “Жыткавіцкая дзіцячая школа мастацтваў імя І. Будніка”, пражываючую у горадзе Жыткавічы, члена Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Агульная сума гадавога даходу за 2018 год – 15069,03 беларускіх рублёў. Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці: кватэра 59,48 квадратных метраў у горадзе Жыткавічы.

КАРПАЧОВА Сяргея Валер’евіча, 22 кастрачніка 1977 года нараджэння, дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю “Дзядулева дача”, які пражывае ў горадзі Жыткавічы, члена ліберальна-дэмакратычнай партыі. Агульная сума гадавога даходу за 2018 год – 680 беларускіх рублёў і 3400 долараў ЗША. Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці: зямельны ўчастак у горадзе Жыткавічы 0,15 гектара (на праве пажыццёвага спадчыннага ўладання), аўтамабіль Volkswagen Transporter, 1986 года выпуску і ВАЗ – 2101, 1977 года выпуску.

КРАЛЕВІЧ Ірыну Мікалаеўну, 12 мая 1965 года нараджэння, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  шостага склікання, пражываючую ў горадзе Мінску, члена Камуністычнай партыі Беларусі. Агульная сума гадавога даходу за 2018 год – 39879,79 беларускіх рублёў. Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці: жылы дом 154,4 квадратных метраў, у горадзе Мазыры, зямельны ўчастак 0,0993 гектара у горадзе Мазыры (на праве пажыццёвага спадчыннага ўладання), легкавы аўтамабіль Renault Duster, 2014 года выпуску.

Леанід Валатоўскі,
старшыня акруговай камісіі.

17 кастрычніка завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о