Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў правесці ў раёне 17 кастрычніка раённы суботнік.

Як адзначаецца, суботнік рэкамендавана правесці на добраахвотнай аснове на рабочых месцах або добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан падуладныя тэрыторыі, гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў.
Як паведамілі ў райвыканкаме, заробленыя ў дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы тых працаўнікоў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, пералічваюцца на спецыяльны рахунак райвыканкама ў ЦБП № 320 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, УНП 400065489, БІК AKBBBY2Х BY03AKBB36414260002413300000.

Усе заробленыя на раённым суботніку грашовыя сродкі накіраваць на добраўпарадкаванне горада, населеных пунктаў раёна, фінансаванне бягучых і капітальных выдаткаў па ўстановах сацыяльнай сферы.

Галіна КАЗАК, па інфармацыі райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о