17 граняў адзінства

0
1733

У сераду, 14 верасня, у Мазыры адбылася дыялогавая пляцоўка “17 граняў адзінства”, прысвечаная сённяшняму святу.

На мерапрыемства ў Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа прыбылі дэлегацыі некалькіх раёнаў вобласці, у тым ліку і прадстаўнікі Петрыкаўшчыны.

17 граняў адзінства

У якасці галоўных спікераў форуму былі запрошаны спецыялісты сацыяльнай галіны, якія добра ведаюць злабадзённыя пытанні і патрэбы грамадства. Мерапрыемства распачала старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Галіна Кудзіна, адзначыўшы, што свята адзінства беларускага народа – не толькі пра падзеі 1939 года, калі аб’ядналіся заходняя і ўсходняя часткі БССР, але і пра нас сучасных – беларусаў, што асэнсоўваюць сябе адзіным народам з памкненнем жыць і працаваць на карысць і росквіт нашай дзяржавы.

Дэкан філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна Таццяна Сымановіч заўважыла, што маладое пакаленне варта выхоўваць на багатых гістарычных традыцыях, але, каб рабіць гэта, дарослыя павінны самі добра ведаць і з павагай ставіцца да мінулага свайго народа. Пашана продкаў, сям’я, сацыяльнае партнёрства, любоў да навакольнага асяроддзя – вось няпоўны спіс фундаментальных каштоўнасцяў, на якіх трэба выхоўваць патрыятызм.

Член Маладзёжнага парламенту пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусі Валянціна Навуменка звярнула ўвагу прысутных на тым, што выхаванне маладых людзей пачынаецца з сям’і. Далей, камфортнае асяроддзе павінны ствараць грамадскія арганізацыі. Зразумела, адна з істотных задач соцыуму – забеспячэнне бяспекі і аб’ектыўнасці ў інфармацыйнай прасторы, бо менавіта адтуль сыходзяць пагрозы для самасвядомасці і станаўлення грамадзянскай пазіцыі маладых людзей.

На лагічнае пытанне “Як не трапляцца на фэйкі?”, галоўны рэдактар Мазырскай раённай газеты “Жыццё Палесся”  Вольга Ардашава прапанавала карыстацца і супастаўляць інфармацыю з некалькіх крыніц. “Па паводзінах карыстальнікаў сацыяльных сетак заўсёды бачна, якую мэту паставіў перад сабой чытач. Чалавек з асабістым пунктам гледжання, які б ён ні быў, адкрыты для дыялогу. А вось боты і каментатары, што адпрацоўваць пэўны заказ палітычнай плыні і “шчырыя” на інфармацыйныя ўкіды – працуюць на дэстабілізацыю сітуацыі, ствараюць негатыўны настрой і намагаюцца вывесці аўдыторыю з раўнавагі”, – адзначыла Вольга Сярееўна.

Своеасаблівую выснову ў сваёй прамове падвёў дырэктар сярэдняй школы № 15 імя генерала Барадунова Сяргей Траян: “Калі мы будзем разумець сваю ментальнасць і адчуваць патрыятызм літаральна па крупінках, ва ўсіх акалічнасцях нашай нацыянальнай свядомасці – тады мы пачнем размаўляць на роднай мове, захапляцца сваёй гісторыяй, вывучаць і ганарыцца беларускай культурай, аддана абараняць інтарэсы і каштоўнасці нашай дзяржавы”.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о