За-безопасность-вместе-для-сайта16 кастрычніка на тэрыторыі рэспублікі стартуе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Пра гэта расказалі ў РАНС.
Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва.
Па словах першага намесніка начальніка РАНС Андрэя Біндзеля, да акцыі далучыліся міністэрствы ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі. Акцэнт пры правядзенні яе робіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану  домаўладанняў адзінокіх і састарэлых грамадзянаў, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама іншых груп рызыкі.
Шырока праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа па выкананні правіл пажарнай бяспекі ў быце.
РАНС заклікае прыняць удзел у акцыі ўсіх жыхароў раёна. Дзеля недапушчэння надзвычайных сітуацый гаспадарам сядзіб рэкамендуецца праверыць на спраўнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Дзе іх няма, варта ўсталяваць гэтыя прылады ў спальных пакоях. Не будзе лішнім зірнуць на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання, электрычнай праводкі.
Дарэчы, адпаведна заканадаўству адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці, ускладзена на саміх гаспадароў.
Акцыя працягнецца да 14 лістапада.

П. ВАЛОДЗІН,

па звестках РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о