Сёння ў раённым аддзяленні партыі “Белая Русь” адбылася ўрачыстая падзея – уручэнне партыйных білетаў новым членам. Старшыня раённага аддзялення Наталля Ходзька, асабіста павіншавала тых, хто вырашыў далучыцца да шэрагаў партыі і ўручыла ім партыйныя білеты.
У сваёй прамове Наталля Мікалаеўна падкрэсліла важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў жыцці краіны і адзначыла, што “Белая Русь” з’яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі грамадзянскай пазіцыі і ўнясення ўкладу ў развіццё рэгіёну і ўсёй Беларусі.
Яна павіншавала новых членаў партыі з важным крокам і выказала ўпэўненасць, што іх энергія і ініцыятыўнасць будуць спрыяць дасягненню агульных мэт. Уручэнне партыйных білетаў стала асаблівай падзеяй для ўпраўляючага справамі райвыканкама Алены Пастуховай, работнікаў адзела эканомікі райвыканкама Таццяны Жукавец, Наталлі Петрушэнка, Аліны Сасноўскай, старшыні Лучыцкага сельскага Савета Валянціны Ганцэвіч, Навасёлкаўскага сельскага Савета Ганна Раманчук. Віншуем!







Оставить комментарий