На базе прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў аб дзейнасці “Белдзяржстраху”. Арганізатарамі конкурсу выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне. Да ўдзелу ў мерапрыемстве дапускаліся дзеці ўзроставай катэгорыі 6-12 гадоў.
Конкурс праходзіў на базе Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Удзел прынялі 19 навучэнцаў устаноў адукацыі, пяцёра з іх сталі пераможцамі і атрымалі з рук дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Паліны Бельскай дыпломы і падарункі.
Так, Яўгенія Волкава была ўзнагароджана “За вытанчанасць і прыгажосць”, Арсеній Занкевіч – “За нестандартнае мысленне”, Браніслаў Берднік – “За арыгінальнасць і майстэрства”, Корбут Таісія – “Майстар пэндзля”, Сафія Цяслюк – “За лепшае раскрыццё тэмы”.
Падчас ушанавання падзяка была выказана настаўніцы выяўленчага мастацтва Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганне Яцкоўскай.








Оставить комментарий