У суботу 12 студзеня ў лесапаркавай зоне “Гарыцы” адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах “Вялікія навагоднія гонкі”. Пляцоўка ля спартыўнай трасы поўнілася аматарамі зімовых відаў спорту ад дзятвы дашкольнага ўзросту да сталых ветэранаў фізічнай культуры.

Падчас урачыстага адкрыцця Дзед Марод і Снягурка павіншавалі прысутных са святамі і пажадалі спартсменам добрых стартаў і ўдалых фінішаў. Лыжныя гонкі прадугледжвалі заезды сярод выхаванцаў школ, дарослых і эстафету Дзядоў Марозаў і Снягурак. Прапанаваліся забавы і для сямейных – таты з дзецьмі маглі прымаць удзел у конкурсе “Самыя хуткія санкі”. А калі ні санак, ні лыж няма – свае сілы можна было паспрабаваць ў дартсе ці кіданні гумавых кольцаў.

Першымі старту чакалі хлопчыкі і дзяўчынкі 6-10 гадоў, якім трэба было пераадолець дыстанцыю ў 500 м. У выніку прызавыя месцы дасталіся дзяўчынкам з СШ № 2 горада Петрыкава – трэцяя да фінішу прыйшла Аляксандра Міцура, другой была Настасся Яўлаш, а пераможцай стала Дар’я Міцура. Месцы на п’едэстале сярод хлопцаў размеркаваліся наступным чынам: трэці вынік паказаў Аляксандр Ахрамовіч з СШ № 1, другое месца дасталося навучэнцу гімназіі Аляксею Казловічу, а перамогу святкаваў Андрэй Корбут з СШ №2.

Наступнымі на старт выйшлі рабяты ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў, што беглі дыстанцыю ўжо ў тысячу метраў. Сярод дзяўчынак тут не было роўных навучэнкам СШ №1, якія і занялі ўсе прызавыя месцы. Такім чынам трэцяй на фінішы аказалася Ганна Дубініна, другой пераадолела дыстанцыю Настасся Собалева і лепшы час на фінішы паказала Шакіра Коцілюс. Не так адназначна выглядалі вынікі хлопцаў, дзе трэцяе і другое месца дасталося вучням петрыкаўскай СШ № 2 Уладзіславу Каленіку і Іллі Кебцу адпаведна, а першым на фінішы быў Сяргей Аксенік з СШ №1.
Сур’ёзная барацьба за першынства разгарнулася сярод навучэнцаў ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў, якіх чакала выпрабаванне ў лыжнай гонцы на дзве тысячы метраў. Сярод дзяўчат трэці час паказала Настасся Яўлаш з СШ № 2, другое месца заняла навучэнка гімназіі Юлія Руднічэнка, а першая прыступка п’едэсталу скарылася спартсменцы з СШ №1 Інзе Мажар. Сярод юнакоў трэцяе і другое месца заваявалі лыжнікі з СШ № 1 Максім Семянчук і Ягор Самусевіч адпаведна, а першым перасёк фініш Аляксандр Багамазаў, што навучаецца у СШ №2.
Выйшлі на старт і дарослыя. Тут усе спартсмены спаборнічалі ў адной катэгорыі – старэй за 18 год. Прадстаўніцам прыгожай паловы прапанавалася дыстанцыя ў тысячу метраў, а вось моцная палова супернічала ў хуткасці на двухкіламетровай дыстанцыі. Трэці час сярод жанчын паказала Аксана Скрабец, другі вынік быў за Ірынай Семянчук, а перамога дасталася Юліі Шляге. Сярод мужчын самымі хуткімі на лыжні былі Алег Дылянок, што прыйшоў да фінішу трэцім, з другім вынікам фінішаваў Аляксандр Багамазаў, чэмпіёнскі ж тытул заваяваў Мікалай Чарнобылец.
На засталіся без прызоў і ўдзельнікі навагодніх атракцыёнаў. Так, лепшымі сярод дзяцей у дартсе былі Аляксандр Багамазаў, Юлія Руднічэнка і Віталіна Цвяткова, што занялі трэцяе, другое і першае месцы адпаведна. Сярод дарослых самымі трапнымі аказаліся Аляксандр Блінец – 3 месца, Мікалай Бандарэнка – 2 месца і пераможца Аляксандр Кавальскі.
У кіданні “алімпійскіх кольцаў” сярод дзяцей вызначыліся Шакіра Коцілюс, што паказала трэці вынік, другім па колькасці ачкоў аказаўся Максім Лахмаценка, а на першае месца кінула кольцы Лізавета Марчанка. Сярод дарослых трэці вынік быў у Вікторыі Мазай, другі ў Таццяны Чарновай а больш трапнай ў гэты дзень была Юлія Каса.
У конкурсах на трапнасць большую актыўнасць праявілі дзяўчыны. Яно і не дзіва, таты ў гэты час мераліся спрытам у катанні сваіх дзетак на трасе для санак. Трэці час тут паказаў Аляксандр Кавальскі, другім фініш пераадолеў Дзяніс Сянько, а найхутчэйшым татам аказаўся Дзмітрый Дыба.
А что да Дзядоў Марозаў і Снягурак, то яны добра павінны валодаць лыжамі, бо падарункаў чакаюць усе, і трэба іх даставіць паўсюдна. А хто гэта можа зрабіць хутчэй за іншых? Годных спартсменаў сярод казачных персанажаў хапае, таму ў забегу вызначыліся адразу дзве пары-пераможцы – Генадзь Петрушэнка і Вікторыя Яцук з сярэдняй школы № 2 і Аляксандр Багамазаў і Юлія Шляга, што прадстаўлялі другую школу і Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Ганаровую трэцюю прыступку п’едэсталу занялі Сяргей Мазуркевіч і Вікторыя Мазай з петрыкаўскага ясляў-сада № 7.
Усіх пераможцаў Дзед Мароз узнагародзіў каштоўнымі прызамі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Таксама арганізатары спартыўнага мерапрыемства дзякуюць за садзеяне і дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў наступным арганізацыям і ўстановам: Петрыкаўскаму лясгасу, Петрыкаўкінаміру, РАНС, Петрыкаўскай ЦРБ, аддзелу ўнутраных спраў, райспажыўтаварыству.

12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі" 12 студзеня ў леса-паркавай зоне "Гарыцы" адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжах "Вялікія навагоднія гонкі"Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о