11 верасня стартаваў 11-ы сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. За 10 гадоў праект стаў не толькі візітнай карткай БРСМ, але і брэндам маладой незалежнай Беларусі.

“100 ідэй для Беларусі” чакае васДа ўдзелу ў праекце “100 ідэй для Беларусі” запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, аўтарскія калектывы і маладыя навукоўцы ва ўзросце да 35 гадоў.
Свае заяўкі маладыя інаватары могуць накіроўваць праз запаўненне формы на сайце 100ideas.by. Тэрмін падачы заявак – да 10 кастрычніка 2021 года. Матэрыялы павінны максімальна дакладна і зразумела апісваць праект, яго актуальнасць, навізну, мэты і задачы, якія будуць вырашаны пры рэалізацыі, а таксама тэхнічныя (эканамічныя, сацыяльныя) перавагі праекта. Далей пройдзе адбор заявак, раённыя альбо занальныя выставы маладзёжных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак з вызначэннем пераможцаў, якія будуць накіраваны на абласныя туры.
Вызначаны 10 намінацый праекта.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Алена МАСКАЛЬЧУК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о