10 студзеня адзначаецца дзень дамачадцаў. Дзень увагі, клопату і любові

0
684

10 студзеня адзначаецца дзень дамачадцаў. Ён не з’яўляецца святочнай датай, але здаўна быў у пашане ў нашых продкаў. У гэты дзень стараліся хатнія справы рабіць супольна, а потым сядалі за стол, на які выстаўлялі як мага болей страў, і разам вячэралі. У дамачадцаў дзень забаранялася сварыцца і высвятляць адносіны. У мясаед (так яшчэ называлі гэты дзень) прынята было надаваць увагу не толькі членам сям’і, але і сусе-дзям, з якімі заўсёды стараліся жыць у міры і згодзе. Як бачым, нездарма сёлета ў нашай краіне першараднае значэнне набыло паняцце міру. Жыць у міры і згодзе з навакольным светам – гэта спрадвечнае жаданне і памкненне беларусаў. Сучаснае ж развіццё падзей на міжнароднай арэне прадэманстравала ўсяму свету, якім далікатным і зыбкім ён з’яўляецца.
10 студзеня адзначаецца дзень дамачадцаў. Дзень увагі, клопату і любовіМагчыма, прыйшоў час нарэшце задумацца, у якім накірунку ўсе мы павінны рухацца. Так, у існуючым асяроддзі супярэчнасцяў няма больш мірнага і правільнага шляху, чым стварэнне. І аб’яўлены сёлета ў краіне Год міру і стварэння – у поўнай меры адпавядае памкненням нашага народа. Ствараць моцныя сем’і, будаваць шчырыя сяброўскія і сусед-скія адносіны, рэалізоўваць, як і раней, сумесныя культурныя, спартыўныя і эканамічныя праекты, шукаць і знаходзіць выйсце з абсурднай сітуацыі санкцыйнага і ваеннага супрацьстаяння вядучых сусветных дзяржаў, у якое сёння, па вялікім рахунку, уцягнуты ці не ўвесь свет – вось што заключана ў значэнні гэтага года. Пагадзіцеся, менавіта мір і калектыўная стваральная праца дапамагаюць здабыць людзям стабільнасць, спакой, надзею на будучыню. І толькі ў цёплых, утульных дамах магчымы дабрабыт сем’яў.
А сем’і для нас, беларусаў, былі і застаюцца найвялікшай каштоўнасцю. Нават у моманце нацыянальнага самапазнання і асобаснага самавызначэння мы па-ранейшаму моцна трымаемся за шматвяковыя традыцыйныя сямейныя каштоўнасці: павага да старэйшых, клопат пра малодшых, веданне і шанаванне гісторыі і традыцый. Ну а модныя еўрапейскія трэнды на аднаполыя шлюбы – зусім не наш шлях.
Так, менавіта ў цёплых сямейных і сяброўскіх узаемаадносінах галоўная каштоўнасць нашага жыцця. Менавіта там знаходзіцца наш галоўны індыкатар шчасця, генератар самых лепшых ідэй і памкненняў. Не лішнім будзе напамін і пра заўсёдную падтрымку, клопат і дзейсную параду.
Канешне, ва ўсіх у нас ёсць свае сямейныя традыцыі і маецца шэраг прыемных прычын для сустрэчы з роднымі людзьмі, але прыслухайцеся, калі ласка, як гучыць: дамачадцаў дзень! Таму ў кожнага з нас 10 студзеня ёсць яшчэ адна цудоўная нагода для таго, каб сабрацца ўсім дамачадцам разам, падараваць адзін аднаму ўтульны вечар, перагле-дзець сямейныя фотаальбомы (пажадана тыя, з дзяцінства, папяровыя) і ў поўнай меры адчуць маштаб свайго шчасця.
Ну а калі службовыя справы паклікалі вас у іншы горад, то па меншай меры не забудзьцеся патэлефанаваць родным лю-дзям і, не шкадуючы ласкавых слоў, прызнацца ў любові, падзякаваць за тое шчасце, якім яны штодня адорваюць нас, бо іх прысутнасць у нашым жыцці, пагадзі-цеся, і ёсць тое шчасце.
Дзякуй, мае родныя. Люблю вас моцна. І даруйце мне за няўвагу і штодзённую занятасць і спешку.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о